| Аб нас |
| 06.01.2007 г. | |
ЗьміцерНарадзіўся ў Мінску ў 1975 годзе. У 1987 годзе разам з бацькамі пераехаў у Наваполацк. Майму бацьке прапанавалі адкрыць новую кафедру (канструіравання радыеэлектрычных сродкаў) ў Наваполацкім палітыхнічным інстытуце. У 1990 паступіў на першы набор Наваполацкага фізіка-матэматычнага ліцэю. У 1992 пасьпяхова скончыў ліцэй і паступіў у Наваполацкі палітыхнічны інстытут па-за конкурсам на ўжо згаданую кафедру канструіравання радыеэлектрычных сродкаў, якую і скончыу выдатна ў 1997 годзе. На той момант гэта ўжо быў Полацкі дзяржаўны ўнівярсітэт. На апошнім годзе навучання ва ўніверсітэце быў вылучаны на стыпендыю прэзідэнта РБ ад ПГУ. На мой погляд не зусім аб'ектыўна, але быў такі момант у маей гісторыі. З восені 1997 па лета 1998 навучаўся ў аспіратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту інфарматыкі і радыеэлектронікі (Мінск). Але ў сувязі са самерццю майго бацькі ў 1998 годзе вымушаны быў вярнуцца у Наваполацк да сям'і, таму 2 апошніх года аспіратуры навучаўся ізноў у ПГУ. Ці з-за зьмены тэмы навучання, ці з-за таго, што трэба было зарабляць на жыцце, ці з-за таго, што проста не мае гэта, але аспіратуру я скончыў безвынікова, дысертацыю не напісаў. Пасля аспіратуры у 2001 пайшоў служыць Айчыне ва ўзброеных сілах. Спачатку служыў у ПВО, потым у вайсковай пракуратуры, усе пад Полацкам. Пасля службы у 2002 пачаў працаваць выкладчыкам у ПГУ. Выкладаў дысцыпліну «Канструіраванне праграм і мовы праграміравання». Летам 2003 ажаніўся з самай цудоўнай дзяўчынай на свеце - з маей Воленькай. Зімой 2005 адзін з нямецкіх J2EE-праекту запрасіў мяне на працу. Таму вясной-летам 2005 году я з сям'ей пераехаў у Нямеччыну, дзе дагэтуль мы і жывем.
|
|
| Апошняе абнаўленне ( 30.04.2007 г. ) |



